Архивы Юры Дракахруст - Банк ідэй

Гісторыя паражэнняў беларускіх паўстанняў
Паўстанне 2020 года і яго трагічная параза – не першы эпізод падобнага кшталту ў беларускай гісторыі. У ёй нічога не паўтараецца дакладна, але некаторыя агульныя рысы ў сцэнарах падобных падзей можна  заўважыць.

Аўтар гэтых радкоў – не гісторык і не прэтэндуе на дэталёвае веданне гістарычных рэалій. Але падабенства адзначаюць і прафесійныя гісторыкі. Да таго ж гэтае падабенства можна ўбачыць і ў агульнавядомых гістарычных абставінах.

Адрозненняў, напэўна, больш. Адно з найважнейшых і фундаментальных – тое, што падчас шматлікіх беларускіх паўстанняў самастойнай беларускай дзяржавы не існавала, а паўстанні на беларускіх землях былі часткай працэсаў, якія адбываліся ў складзе шырэйшых дзяржаўных утварэнняў.

Так, у прыватнасці, было падчас паўстанняў 1831 і 1863 –1864 гадоў, да пэўнай ступені гэтак было і ў 1918 годзе. У апошнім выпадку ўтварэнне БНР было часткай працэсу распаду Расеі.

Але, тым не менш, у беларускіх паўстанняў было і шмат агульнага. Адна з важных асаблівасцяў – значныя часавыя прамежкі паміж імі. Размова ідзе пра дзесяцігоддзі.

На гэта можна запярэчыць, што ў ХХІ стагоддзі масавыя народныя выступленні адбываліся часцей – амаль на кожных прэзідэнцкіх выбарах: 2001-м, 2006-м, 2010-м, 2020-м.

Аднак дастаткова шырокія масы насельніцтва ахапіла толькі паўстанне 2020 года. Толькі гэтае паўстанне можна супаставіць з паўстаннямі XIX стагоддзя як па размаху і працягласці, так і па наступствах. Паслявыбарчыя пратэсты ў 2006 і 2010 годзе невыпадкова атрымалі найменне «Плошчы»:  яны былі лакалізаваны ў сталіцы, у 2006 годзе працягваліся менш за тыдзень, у 2010 годзе – адзін дзень.

Таму выснова аб вялікіх часавых інтэрвалах не цалкам абвяргаецца досведам 2006 і 2010 гадоў.

Варта адзначыць, што прамежкі паміж паўстаннямі былі настолькі вялікія, што за гэты час адбывалася змена пакаленняў і ў грамадстве, і ў элітах, у контрэлітах у тым ліку. Практычна ніколі лідары ранейшага паўстання не адыгрывалі значнай ролі ў наступным. Цікаўна адзначыць, што гэта адбывалася і ў ХХI стагоддзі – лідары «Плошчы-2006» Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін не адыгрывалі ніякай ролі ў «Плошчы-2010», Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў не ўдзельнічалі ў паўстанні 2020 года.

Гэтая адсутнасць пераемнасці была вынікам уздзеяння некалькіх фактараў. Адным з іх была жорсткая рэакцыя. Чым большы размах мела паўстанне, тым шырэйшай і працяглейшай была рэакцыя.

Рэакцыя прапарцыйная выкліку

Рэакцыя пасля паўстання 2020 года ўяўляецца сучаснікам беспрэцэдэнтнай па маштабах і працягласці. У незалежнай Беларусі рэпрэсіі 20-х гадоў былі сапраўды беспрэцэдэнтныя.

Аднак пасля паўстання 1863-1864 гадоў многія яго лідары ​​і ўдзельнікі былі пакараныя сьмерцю. Але насамрэч гэтым рэпрэсіі не абмяжоўваліся. Вось што гавораць пра гэта гісторыкі.

Павал Церашковіч:

– Мураўёў увёў кантрыбуцыю, якую мусілі плаціць усе памешчыкі, у тым ліку і расейскага паходжання.

– Галоўнай мішэнню сталі палякі, палякам-каталікам было забаронена працаваць на дзяржаўнай службе.

– Палякам было забаронена купляць зямлю.

– Былі забароненыя адукацыя і друк па-польску.

– У Сібір пасля паўстання выслалі сама меней 12 тысяч чалавек (на 3,5 мільёна тагачаснага насельніцтва беларускіх земляў).

Захар Шыбека:

– Дробная беззямельная шляхта рыцарскага кшталту была вынішчаная, расцярушаная па імперыі.

– Мясцовыя землеўладальнікі атрымалі амністыю, але былi абкладзеныя кантрыбуцыяй у памеры 10% ад прыбыткаў, якая ішла на русіфікацыю краю.

– Да 1870 года захоўвалася ваеннае становішча.

Рэпрэсіі і тады былі працяглымі, яны закраналі не толькі непасрэдных удзельнікаў паўстання, але і людзей, якія мелі да яго толькі ўскоснае і апасродкаванае дачыненне. Усё так, як у 2021-2025 гадах.

Беларускія землі захапіла і рэвалюцыя 1905-1907 гадоў у Расейскай імперыі. У кастрычніку 1905 года ў Менску на загад губернатара Паўла Курлова была расстраляная антыўрадавая дэманстрацыя, было забіта каля 100 чалавек.

Паводле ацэнак Паўла Церашковіча, «падчас рэвалюцыі 1905-1907 гадоў праз Пішчалаўскі замак у Менску прайшлі 28 тысяч чалавек, тады ў Беларусі ўжо жыло каля 6 мільёнаў». Захар Шыбека адзначае, што пасля той рэвалюцыі «у Беларусі ў выніку рэпрэсій дзейнасць бальшавікоў, меншавікоў і эсэраў з 1908 года фактычна зусім прыпынілася і была адноўлена толькі ў 1917 годзе».

Як адбывалася аднаўленне

Апошняя заўвага вельмі паказальная: з яе вынікае, што апазіцыйная палітыка ў Беларусі тады фактычна спынілася на доўгіх 9 гадоў.

Пасля паражэння парасткі новай грамадскай актыўнасці прарасталі паволі і спакваля. Паводле Шыбекі, гэта адбывалася «на сямейных вечарынах, у студэнцкіх гуртках, у сінагогах і часткова на старонках афіцыйных перыядычных выданняў…у расейскай дзяржаве, з яе паліцэйскім наглядам, цэнзурай, адсутнасцю грамадзянскіх свабодаў, сустрэчы ў карчмах за квартай піва і шклянкай гарэлкі давалі адзіную магчымасць сустрэцца і абмяняцца думкамі».

Цяперашняя беларуская дзяржава – усё ж не расейская, але яе іншыя характарыстыкі – вельмі падобныя. Цяпер да карчмаў дадаліся сацыяльныя сеткі, але падабенства – у дыфузным, разрозненым аднаўленні і адраджэнні разгромленай грамадзянскай супольнасці.

Шыбека адзначаў і важную характарыстыку гэтага аднаўлення пасля 1905-1907 гадоў – яго пераважна непалітычны характар: «У гады сталыпінскай рэакцыі бундаўцы пакідалі рэвалюцыйныя справы і браліся за развіццё габрэйскай культуры, пашырэнне мовы, дамагаліся культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Гэткі ж паварот яшчэ падчас рэвалюцыі зрабіла і іншая нацыянальная партыя краю – Беларуская Сацыялістычная Грамада. Грамадоўцы абвясцілі пра роспуск партыі, а самі гуртаваліся вакол газеты «Наша Ніва»».

Іншымі словамі, гаворка не ішла пра складанне планаў і падрыхтоўку новага паўстання, нават і ў аддаленай будучыні.

Таксама варта адзначыць, што ў гэтым аднаўленні грамадзянскай супольнасці роля палітычнай эміграцыі была нязначнай.

Савецкая «перабудова», крах камунізму і распад СССР былі рэвалюцыяй, якая не атрымала сваёй назвы. У Беларусі гэтая рэвалюцыя стала часткай агульнасавецкага, агульнаімперскага працэсу. І была рэдкім выпадкам, калі паўстанне перамагло. Аднак і ў ім палітычная эміграцыя не адыграла ніякай ролі.

Усе колькі-небудзь значныя актары той эпохі, у тым ліку і найбольш значныя – Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазняк, Васіль Быкаў, жылі і нарадзіліся ў СССР, былі дзецьмі савецкай эпохі.

Ці трэба было паўставаць?

Гэтае пытанне ў сувязі з паўстаннем 2020 года задаюць сабе многія. Насамрэч гэтае пытанне актуальнае і ў дачыненні да далёкага мінулага. Вось адказ гісторыка Алега Латышонка на гэтае пытанне ў адносінах да паўстання 1863-1864 гадоў:

«Паўстанне было суцэльнай катастрофай. Яно выкапала вялікі роў паміж католікамі і праваслаўнымі. Яно зруйнавала беларускае школьніцтва, якое было ўжо ўведзенае.

Было страчана два пакаленні, пакуль зноў з’явілася нейкая магчымасць беларускай дзейнасці. Ну, хіба можна сказаць, што ў 80-я гады ХІХ стагодздзя існаваў «Гоман». Але беларускія літаратары, паэты былі вымушаныя заціхнуць або былі высланыя ў Сібір».

Ацэнка Латышонка – не ісціна ў апошняй інстанцыі. Але прынамсі варта звярнуць увагу на некаторыя яго аргументы. Адным з вынікаў таго паўстання стала трактоўка ўладамі беларушчыны як «крамолы», як крыніцы палітычнай пагрозы. Вынікам сталі маштабная вонкавая эміграцыя, сыход многіх ва «ўнутраную эміграцыю», замарозка грамадскіх працэсаў на доўгія гады. І ў гэтым тая і цяперашняя эпохі выглядаюць вельмі падобнымі.

Умова поспеху – крызіс у Расеі

Раней ужо адзначалася, што рэвалюцыя канца 80-х-пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя была адной з нямногіх паспяховых у беларускай гісторыі. І ўяўляецца, што яна была паспяховай таму, што тады яна была паспяховай паўсюль. Падзенне камунізму ў васальных у адносінах да Масквы, але фармальна незалежных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы таксама было абумоўленае палітычным крызісам у СССР.

Але ў гісторыі здаралася па-рознаму. Пачатак 1860-х гадоў у Расейскай імперыі – гэта перыяд рэформ імператара Аляксандра II, уключаючы адмену прыгону. Аднак нават гэтая лібералізаваная, аслабленая паразай у Крымскай вайне Расія мела дастаткова волі і сіл, каб здушыць паўстанне 1863–1864 гадоў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Таксама і ў ХХ стагоддзі: Мікіце Хрушчову ў 1956 годзе хапіла сіл і на «выкрыццё культу асобы Сталіна» на ХХ зʼездзе, і на тое, каб утапіць у крыві паўсталую Венгрыю.

У гэтым сэнсе безумоўна глыбокія ўнутраныя змены ў сучаснай Расеі ствараюць перадумовы для адпаведных зменаў і ў Беларусі. Па меркаванні некаторых гэта – неабходная ўмова, паводле іх думкі без змен у РФ, без яе паслаблення і лібералізацыі, істотныя перамены ў Беларусі папросту немагчымыя. Гэта дыскусійнае пытанне.

Але і пры наяўнасці такіх зменаў у Расеі яны – не дастатковая ўмова. У XIX стагоддзі, нават у эпоху рэформаў, для Беларусі знайшоўся свой Міхаіл Мураўёў.

У гісторыі мінулае ніколі не паўтараецца дакладна. Аднак некаторыя заканамерныя асаблівасці паражэнняў беларускіх паўстанняў можна адзначыць. Гэта:

• Вялікія часавыя інтэрвалы паміж паўстаннямі.

• Рэакцыя пасля паражэнняў паўстанняў прапарцыйная іх размаху.

• Працягласць перыядаў рэакцыі значна перавышае працягласць саміх паўстанняў.

• Лідары ранейшых паўстанняў не адыгрываюць істотнай ролі ў наступных.

• Аднаўленне грамадзянскай супольнасці пасля паражэнняў адбываецца паволі і ў непалітычных формах.

• Палітычная эміграцыя не мае значнага ўплыву ў беларускіх паўстаннях.

Сообщение Гісторыя паражэнняў беларускіх паўстанняў появились сначала на Банк ідэй.

Тры парады-ўзоры для беларускай дыяспары. Піша Юры Дракахруст
Ніжэй прадстаўлены тэкст выступу Юрыя Дракахруста на канферэнцыі Reshape-23 ад Цэнтра новых ідэй і Банка ідэй.

Кожнае паўстаньне, часам эканамічныя нягоды выкідалі масу беларусаў за мяжу. Ні разу не атрымалася стварыць другую Беларусь за яе межамі. У наступным паўстаньні рэй вялі людзі ў краіне, а не эмігранты. Хіба не адзінае выключэньне (што паказальна) — 2020-ы год, у якім ТГ-канал NEXTA быў, кажучы словамі Леніна, «ня толькі калектыўным прапагандыстам і агітатарам, але і калектыўным арганізатарам».

Асаблівасьць цяперашняй хвалі эміграцыі — тое, што людзі зьяжджаюць усім колам калегаў, сяброў, знаёмых, зьяжджаюць са ўсёй сваёй сацыяльнай «грыбніцай». Ва многіх адчуваньне, што «ўся Беларусь зьехала». І часткова гэта так, у тым сэнсе, што зьехала сапраўды ўся іх Беларусь. Гэта вельмі ўскладняе камунікацыю паміж дыяспарай і «мэтраполіяй». Няма зь кім камунікаваць.

У 2021 годзе я склаў зборнік «Неверагодны 2020-ы» з тэкстаў 20 беларускіх інтэлектуалаў. За час са складаньня таго зборніку 8 аўтараў эмігравалі, двое — Валерыя Касьцюгова і Уладзімір Мацкевіч — трапілі ў турму.

Тры парады-прапановы наконт таго, што можа зрабіць дыяспара, на якія ўзоры ёй варта арыентавацца.

#1 БУДЗЬЦЕ ЯК «ГОМАН»

Групу «Гоман» утварылі беларускія студэнты ў Санкт-Пецярбургу пасьля паўстаньня 1863 году. Яны не былі эмігрантамі ў дакладным сэнсе: сучасная Беларусь тады была часткай Расейскай імпэрыі. Тым ня менш іх досьвед карысны і павучальны.

Яны не прыдумалі, як зладзіць новае, больш пасьпяховае паўстаньне. Яны зрабілі большае: прыдумалі, назвалі Беларусь, беларусаў як асобную нацыю. Цяперашнія спрэчкі пра Кастуся Каліноўскага тлумачацца, апроч іншага, і тым, што ён меў множную ідэнтычнасьць, ён усьведамляў сябе і беларусам, і палякам, і падданым Рэчы Паспалітай.

Нам зараз такую ідэнтычнасьць складана нават уявіць сабе. Як, магчыма, і яму было б цяжка зразумець нашую цяперашнюю монаідэнтычнасьць. Але гэтую нашую ідэнтычнасьць прыдумалі менавіта «гоманаўцы», прынамсі, яны яе запачаткавалі. Зараз у такім сэнсе няма патрэбы прыдумляць Беларусь і беларусаў. Але ў нейкім сэнсе і ёсьць.

#2 БУДЗЬЦЕ ЯК ГЕДРОЙЦ

Формулай кансэнсусу 2020 года было «далоў Луку». Гэты агульны назоўнік быў даволі бедным. Ён таму і аб’ядноўваў. Але мо некага і адштурхоўваў. Вобразу будучыні не было.

Эміграцыя, дыяспара можа паўдзельнічаць у кастынгу праектаў будучыні. У Ежы Гедройца, ураджэнца Менску, рэдактара парыскага часопісу «Культура» быў такі праект для Польшчы. І гэта ня быў чыста палітычны праект, ня быў плян усеагульнага страйку ці прыходу рашучага вайсковага злучэньня.

Цяперашняя сытуацыя ў Беларусі і ў эміграцыі — гэта выклік, пытаньне, чаго ў 2020 годзе не хапіла ідэйна, ідэалягічна.

Кепскі прагноз, прагноз паводле досьведу — што эмігранцкія праекты будучыні прайграюць народжаным у «мэтраполіі».

Але досьвед Гедройца і яго «Культуры» — выключэньне. На думку некаторых польскіх назіральнікаў, можа і гіпэрбалізаваную, яго ўнёсак у перамогу польскай рэвалюцыі 1989 году быў параўнальным з унёскам «Салідарнасьці».

#3 БУДЗЬЦЕ ЯК ГЕРЦЭН

Беларускія СМІ, якія фармулююць грамадзкі парадак дня, — праўладныя ў Беларусі і эмігранцкія. Так склалася, што мы — голас Беларусі, прынамсі, іншай Беларусі. Але павінны гучаць голас Беларусі зь Беларусі.

Так, мы жывем у час цуду сацсетак, інтэрнэту — адзінай інфармацыйнай прасторы. Напэўна, бяз гэтага фэномэн NEXTA у 2020 годзе быў бы проста немагчымым.

Але экзістэнцыяльныя прасторы ў нас, эмігрантаў, і ў тых, хто жыве ў Беларусі розныя. Мы ня ходзім па беларускіх вуліцах, ня ходзім у беларускія крамы, на нас не адбіваецца падвышэньне цэнаў у Беларусі, мы ня ходзім на працу ў беларускія ўстановы, ня езьдзім на лецішча, не размаўляем з суседам-беларусам. Не чакаем візыту ГУБАЗіКа, нас не прызавуць у войска.

У свой час шалёная папулярнасьць эмігранцкага «Звона» («Колокола») Аляксандра Герцэна тлумачылася, апроч іншага, лістамі з Расеі, як правіла, ананімнымі, зь якіх чытач чуў аўтэнтычныя галасы краіны.

Гэтак і зараз гаварыць павінна Беларусь зь Беларусі (і размова не адно пра лісты з-за кратаў).

Сообщение Тры парады-ўзоры для беларускай дыяспары. Піша Юры Дракахруст появились сначала на Банк ідэй.